На галоўным праспекце Мінска прыбяруць рэкламу і ўсталююць праектары

Праспект Незалежнасці зменіцца: з яго прыбяруць рэкламныя расцяжкі, а старыя гірлянды заменяць новай святочнай ілюмінацыяй.
Sputnik

МІНСК, 12 кас - Sputnik. У бліжэйшы час зменіцца выгляд цэнтральнага праспекта Мінска на ўчастку ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак.

10 фактаў пра Мінск, якія вы маглі не ведаць: тэст

Мэр Мінска распавёў, што некалькі месяцаў таму гарадскія службы пачалі работы па паляпшэнню аблічча праспекта Незалежнасці. Галоўную сталічную магістраль ўжо ачысцілі ад рэкламных расьцяжак.

Гэтак жа, па словах Сівака, нічога лішняга не застанецца на апорах асвятлення.

"Толькі дарожныя знакі і элементы адраснага арыентавання, дзе яны неабходныя", - удакладніў старшыня Мінгарвыканкама, словы якога прыводзіць агенцтва "Мінск-Навіны".

Зараз спецыялісты працуюць над заменай святочнай ілюмінацыі. Старыя гірлянды прыбяруць, а на іх месцы з'явяцца іншыя элементы. Плануецца, імі стануць праектары, якія будуць трансляваць малюнкі на будынкі, размешчаныя на праспекце.