Макей заклікаў супакоіцца ўсіх, хто раўнуе Беларусь да заходніх краін

Міністр замежных спраў Беларусі адзначыў, што рэспубліка імкнецца да "добрых партнёрскіх" адносін з усімі краінамі, адкрытымі для супрацоўніцтва.
Sputnik

МІНСК, 14 кас - Sputnik. Нармалізацыя адносінаў з заходнімі краінамі не кажа пра "разварот", пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у эфіры тэлеканала АНТ.

Макей: большая ўвага да беларускай мовы не значыць выцясненне рускай

"Ніхто нікуды не разварочваемся. Мы хочам мець добрыя, нармальныя, збалансаваныя адносіны з усімі напрамкамі свету, з усімі вектарамі. Гэта ў нашых інтарэсах, таму што наша эканоміка мае адкрыты характар, мы залежым ад сітуацыі на знешніх рынках", - падкрэсліў Макей.

Міністр замежных спраў Беларусі таксама адзначыў, што рэспубліка імкнецца да "добрых партнёрскіх" адносін з усімі краінамі, адкрытымі для гандлёва-эканамічнага, палітычнага і гуманітарнага супрацоўніцтва з Беларуссю.

Уладзімір Макей таксама заклікаў супакоіцца ўсіх, хто адчувае рэўнасць ад паляпшэння адносінаў з заходнімі краінамі.

"Няхай супакояцца усе тыя, хто адчувае пэўную рэўнасць ці падазронасць ад таго, што ў нас намецілася некаторае паляпшэнне стасункаў з Захадам. Гэта нармальна (...), ад гэтага, можна сказаць, залежыць і лёс нашай краіны", - лічыць Макей.

На яго думку, гэта другі па значнасці гандлёва-эканамічны партнёр, менавіта таму ў інтарэсах Беларусі - выбудоўваць нармальныя адносіны з Еўрасаюзам і іншымі краінамі.

Успомніўшы нядаўнюю сустрэчу прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага ў Жытоміры, міністр замежных спраў Беларусі таксама адзначыў, што кіраўніцтва Беларусі заўсёды зыходзіць з неабходнасці шчырасці ў адносінах з любой дзяржавай.

"Калі ты зацікаўлены ў супрацоўніцтве з той ці іншай краінай, то павінен рабіць гэта шчыра. Менавіта гэта з'яўляецца асновай таго, што ў нас прысутнічаюць добрыя адносіны з усімі кіраўнікамі той жа братэрскай Украіны", - сказаў Уладзімір Макей.