МІНСК, 14 кас - Sputnik. Беларуская зборная саступіла галандцам - 2:1.
Беларусы былі блізкія да таго, каб адабраць ачкі ў "аранжавых", якія абыгралі "белакрылых" з мінімальнай перавагай. У гасцей вызначыўся Вейналдум, які аформіў дубль. Спачатку на 32-й хвіліне ён пераправіў галавой мяч у далёкі кут, а пасля на 41-й з-за штрафной далёкім ударам адправіў мяч у сетку.
Адзін гол адквітаў Стас Драгун, які на 54-й хвіліне забіў з перадачы Дзяніса Палякова.
Матч прайшоў пры аншлагу: квіткі былі раскуплены за некалькі дзён да сустрэчы: на гульні прысутнічалі 21 639 гледачоў.
Sputnik вёў тэкставую анлайн-трансляцыю сустрэчы.