Кожны восьмы жыхар Беларусі ўжо прайшоў перапіс анлайн

Агульную колькасць людзей, якія прайшлі перапіс, па стане на аўторак у Нацыянальным статыстычным камітэце пакуль не называюць.
Sputnik

МІНСК, 15 кас - Sputnik. Больш за 1,1 мільёна чалавек прайшлі перапіс насельніцтва праз інтэрнэт, сведчаць дадзеныя партала Перепись.бел.

Чарговы перапіс насельніцтва стартаваў у Беларусі 4 кастрычніка. Аж да 18-га чысла грамадзяне могуць паўдзельнічаць у анлайн-перапісе - такая магчымасць аказалася запатрабаванай.

Так, па дадзеных на раніцу аўторка праз інтэрнэт вырашылі прайсці перапіс 1,159 мільёна чалавек - кожны восьмы жыхар Беларусі.

Агульную колькасць людзей, якія прайшлі перапіс па стане на аўторак, у Нацыянальным статыстычным камітэце пакуль не называюць. Аднак ужо напярэдадні агэты паказчык перавышаў 2,7 мільёна.

Таксама беларусы могуць прайсці перапіс на стацыянарных участках. А з 21 кастрычніка па кватэрах і дамах жыхароў рэспублікі пачнуць хадзіць перапісчыкі - да тых, хто прайшоў працэдуру анлайн або на спецыяльным участку, яны не зазірнуць.

Перапіс насельніцтва Беларусі - 2019: варыянты праходжання і тэрміны - глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.