Дзярждума адхіліла праект аб адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй

Праект федэральнага закона прадугледжваў адмену роўмінгу як унутры Расіі, так і паміж Беларуссю і РФ.
Sputnik

МІНСК, 16 кас - Sputnik. Дзяржаўная дума ў першым чытанні адхіліла законапраект аб адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй, паведаміла РІА "Новости".

Мінск гатовы "хоць заўтра" падпісаць пагадненне па адмене роўмінгу з Расіяй

Праект закона "Аб унясенні змяненняў у артыкул 54 федэральнага закона "Аб сувязі" прадугледжваў адмену "нацыянальнага" роўмінгу - унутры Расіі, а таксама роўмінгу паміж абанентамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, гэта значыць паміж Беларуссю і Расіяй.

Законапраект не падтрымалі ўрад РФ і камітэт Дзярждумы па інфармацыйнай палітыцы. У прыватнасці, у заключэнні Кабміна адзначаецца, што ўсталяваць патрабаванні да паслуг сувязі, што аказваюцца на тэрыторыі Беларусі, і тарыфаў на іх праз заканадаўчыя акты РФ не ўяўляецца магчымым.

Упершыню пытанне аб адмене роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю ўздымалася на пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў 2017 годзе. Тады прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка даручылі чыноўнікам дзвюх краін заняцца вырашэннем гэтага пытання. Раней бакі заяўлялі, што сітуацыя павінна быць вырашанаўжо ў бягучым годзе пасля ўдакладнення фармулёвак адпаведнай дарожнай карты.