Усё дрэнна? МВФ рэзка пагоршыў прагноз росту эканомікі Беларусі

Калі раней МВФ прагназаваў рэспубліцы рост ВУП у 2020 годзе ў памеры 2,2%, то цяпер гаворка ідзе толькі пра 0,3%.
Sputnik

МІНСК, 16 кас - Sputnik. Міжнародны валютны фонд (МВФ) рэзка пагоршыў прагноз росту беларускай эканомікі ў 2020 годзе, такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў World Economic Outlook.

ЕАБР: інфляцыя ў Беларусі запаволіцца, а ВУП будзе расці марудна

Міжнародны валютны фонд прагназаваў Беларусі ў 2020 годзе рост эканомікі ў 2,2%, у бягучым - 1,8%. Аднак цяпер пазіцыя МВФ змянілася.

Так, на думку МВФ, у 2019-м беларуская эканоміка дадасць не больш за паўтары адсоткі. Прагноз на наступны год - наадварот, прыкметна пагоршаны.

Так, цяпер МВФ чакае ў наступным годзе рост беларускага ВУП толькі на ўзроўні 0,3%.

Урад Беларусі чакае ў бягучым годзе рост эканомікі ў памеры 4%. Раней прагноз па росце нацыянальнай эканомікі змяніў і ЕАБР - ён чакае усяго 1,2% прыбаўкі ВУП па выніках гэтага года.

Беларускі ўрад павінен да 2025 года дасягнуць памеру ВУП у 100 мільярдаў долараў.