Відэа

"Пошук-2019": як разведчыкі высочвалі караван "праціўніка" – відэа

Вучэнні разведвальных падраздзяленняў краінаў АДКБ праходзяць у Беларусі. Глядзіце на відэа, што адбывалася на адным з этапаў манеўраў.
Sputnik

Паводле легенды, дэсантнікі павінны былі высачыць караван ўмоўнага праціўніка, які рухаўся па лясным масіве. Вайскоўцы высадзіліся з верталётаў недалёка ад месца, дзе павінны былі прайсці машыны.

Заняўшы пазіцыі, разведчыкі дачакаліся з'яўлення каравана і здзейснілі захоп.

Вучэнні выведпадраздзяленняў дзяржаў АДКБ "Пошук-2019" праходзяць на чатырох палігонах у Беларусі. У манеўрах удзельнічаюць каля двух тысяч вайскоўцаў і больш за 250 адзінак тэхнікі, уключаючы авіяцыю.

Кіруе вучэннямі намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі па баявым кіраванні генерал-маёр Ігар Кароль. Завершацца манеўры 18 кастрычніка.