МІНСК, 17 кас - Sputnik. Пагадненне паміж Масквой і Мінскам аб узаемным прызнанні візаў гатова, цытуе РІА "Новости" статс-сакратара, намесніка міністра замежных спраў РФ Яўгена Іванова.
Пагадненне Расія спадзяецца падпісаць да канца года. Першапачаткова яго падпісанне планавалася падчас візіту ў Мінск прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, адзначыў намеснік міністра.
"Мы чуем ад беларускага боку запэўніванні ў тым, што ніякіх праблем з пункту гледжання тэксту і перашкод для яго падпісання няма, але ў той жа час дата пакуль не прызначаецца. Хаця хачу падкрэсліць, што яно узаемавыгаднае", - сказаў Іваноў.
Тэкст пагаднення ўжо ўзгоднены, яго адобрылі абодва бакі. Нягледзячы на тое, што падпісанне зацягваецца, дакумент плануюць парафіраваць да канца года.
Ён, у прыватнасці, прадугледжвае, што замежныя грамадзяне, у якіх ёсць беларуская віза, змогуць ўязджаць у Расію і знаходзіцца на тэрыторыі РФ да заканчэння тэрміну яе дзеяння. Такія ж правілы будуць дзейнічаць у Беларусі для замежнікаў, якія маюць расійскую візу.
Пагадненнем таксама будзе ўведзена інтэграцыя інфармацыйных рэсурсаў, каб краіны маглі абменьвацца звесткамі аб тых, хто перасякаюць межы, ануляваных і выдадзеных візах, дазволах на пражыванне.