МІНСК, 17 кас - Sputnik. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты завяршаецца ў чацвер у Беларусі, сведчыць каляндарны план парламенцкай кампаніі.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць у Беларусі 17 лістапада. За дзесяць дзён да гэтага рэгіянальныя саветы дэпутатаў абяруць членаў Савета Рэспублікі.
У чацвер у рэспубліцы завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Вынікі рэгістрацыі Цэнтрвыбаркам аб'явіць крыху пазней.
На этапе падачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатамі ЦВК паведамляў пра больш чым 700 прэтэндэнтаў на дэпутацкія месцы. У некаторых акругах "конкурс" на мандат дасягаў дзесяці чалавек.
Новае - сёмае - скліканне Палаты прадстаўнікоў прыступіць да працы ўжо да канца бягучага года. З дзеючага склікання пераабірацца плануюць каля траціны. Упершыню дэпутатамі захацеў стаць шэраг вядомых беларусаў, у тым ліку экс-кіраўнік Мінінфарма Лілія Ананіч і "Міс Беларусь" Марыя Васілевіч.