Фота

Джаконда і сэлфі-малпа: каго яшчэ можна ўбачыць на "Восеньскім салоне"

Sputnik

Пятая штогадовая выстава маладых беларускіх мастакоў напярэдадні адкрылася ў Мінску. У гэтым годзе ў праграме юбілейнага "Восеньскага салона" – розныя тэхнікі і віды выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіка, фатаграфія, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інсталяцыі. Свае работы прадставілі 152 мастака, абраныя з 430 заявак.

Як прайшоў "Восеньскі салон" у мінулым годзе>>>

У выставе-продажы штогод удзельнічаюць усе жадаючыя. Адзінае абмежаванне – узрост ад 18 да 40 гадоў.  Што тычыцца мастацкіх твораў, яны павінны быць створаны ў апошнія тры гады. Кожны мастак мог прадставіць да пяці работ.

За пяць год існавання "Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам" стаў яркай кропкай у беларускім мастацтве. Выстава традыцыйна прыцягвае ўвагу грамадскасці эпатажнымі, яркімі і праблемнымі работамі. Гэты год не стаў выключэннем.

Убачыць, як выглядае сучаснае беларускае мастацтва, можна да 3 лістапада ў Палацы мастацтваў.

1 / 25
Пятая штогадовая выстава маладых беларускіх мастакоў напярэдадні адкрылася ў сталічным Палацы мастацтваў.
2 / 25
У гэтым годзе ў праграме юбілейнага "Восеньскага салона" – розныя тэхнікі і віды выяўленчага мастацтва...
3 / 25
...жывапіс, графіка, фатаграфія, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інсталяцыі.
4 / 25
Свае работы прадставілі 152 мастака, абраныя з 430 заявак.
5 / 25
Членам журы давялося разгледзець некалькі тысяч твораў, перш чым вызначыць паўтары сотні лепшых.
6 / 25
Для параўнання, у 2015 годзе колькасць заявак склала 288, у 2016 – 311, у 2017 – 320, а ў 2018 – 456.
7 / 25
У выставе-продажы штогод удзельнічаюць усе жадаючыя.
8 / 25
Адзінае абмежаванне – узрост ад 18 да 40 гадоў.
9 / 25
Што тычыцца мастацкіх твораў, яны павінны быць створаны ў апошнія тры гады.
10 / 25
Кожны мастак мог прадставіць да пяці работ.
11 / 25
За пяць год існавання "Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам" стаў яркай кропкай у беларускім мастацтве.
12 / 25
Выстава традыцыйна прыцягвае ўвагу грамадскасці эпатажнымі, яркімі і праблемнымі работамі.
13 / 25
Гэты год не стаў выключэннем.
14 / 25
Убачыць, як выглядае сучаснае беларускае мастацтва, можна да 3 лістапада.
15 / 25
Ацэньваць работы будуць запрошаныя мастацтвазнаўцы, куратары і дырэктары з Чэхіі, Літвы, Расіі і Украіны.
16 / 25
Наведвальнікі таксама могуць прагаласаваць за лепшую работу.
17 / 25
"Восеньскі салон" - гэта выстава-продаж.
18 / 25
Любы ўпадабаны мастацкі твор можна набыць.
19 / 25
Дзякуючы выставе можна прасачыць тэндэнцыі развіцця беларускага мастацтва.
20 / 25
Сучасныя беларускія мастакі рухаюцца кожны па сваім шляху.
21 / 25
Хтосьці працягвае класічныя традыцыі.
22 / 25
Хтосьці - ламае стэрыатыпы.
23 / 25
Самыя розныя выяўленчыя сродкі.
24 / 25
Самыя розныя праблемы і тэмы.
25 / 25
Варта паглядзець.