Скакун у вышыню Максім Недасекаў стаў фіналістам прэміі Rising Star

Акрамя Недасекава на атрыманне трафея "Залаты трэк" прэтэндуюць мнагаборац з Германіі Ніклас Каўлі і ўкраінскі малатабоец Міхаіл Кохан.
Sputnik

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Беларускі скакун у вышыню Максім Недасекаў стаў фіналістам прэстыжнай еўрапейскай спартыўнай прэміі Rising Star ("Узыходзячая зорка"), паведаміла Еўрапейская лёгкаатлетычная асацыяцыя.

Лёгкаатлет Недасекаў намінаваны на прэстыжную спартыўную прэмію Еўропы

Атлета на атрыманне дадзенай узнагароды намінавалі 10 кастрычніка. У панядзелак 21 кастрычніка стала вядома, што ён стаў яе фіналістам.

Акрамя Недасекава на атрыманне трафея "Залаты трэк" прэтэндуюць мнагаборац з Германіі Ніклас Каўл і ўкраінскі малатабоец Міхаіл Кохан.

Цырымонія ўзнагароджання прэміі Rising Star адбудзецца ў суботу 26 кастрычніка ў Таліне.

Максіму Недасекаву 21 год, ён з'яўляецца чэмпіёнам Еўропы па скачках вышыню ў катэгорыі U23 і пераможцам Лёгкаатлетычнага матчу Еўропа - ЗША.