Беларускія банкі ўводзяць біяметрычную аўтэнтыфікацыю кліентаў

Пілотны праект пачынае працаваць на наступным тыдні ў трох беларускіх банках; пакуль гаворка ідзе пра біяметрычную аўтэнтыфікацыю, а не ідэнтыфікацыю.
Sputnik

МІНСК, 23 кас - Sputnik. Пілотны праект па біяметрычнай аўтэнтыфікацыі кліентаў банкаў стартуе на наступным тыдні ў Беларусі, паведаміла старшыня праўлення ААТ "НКФО "АРІП" Алена Антоні на форуме банкаўскіх тэхналогій "Банкіт".

Сусветны банк гатовы даць Беларусі ў крэдыт 65 мільёнаў на адукацыю

"Пакуль у праекце ўдзельнічае тры банкі, таму што сапраўды будзе абмежаваная колькасць сэрвісаў", - сказала Антоні.

Запуск пілотнай версіі біяметрычнай аўтэнтыфікацыі анансаваўся яшчэ ў маі. Кліенты міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі змогуць замест пароля прад'яўляць свае біяметрычныя дадзеныя, каб зайсці ў банк. Кліент пацвердзіць свае дадзеныя, пры ўмове, што яны ўжо ёсць у банкаўскай сістэме.

Пакуль гаворка ідзе пра біяметрычную аўтэнтыфікацыю, а не ідэнтыфікацыю.

"Мы будзем параўноўваць па біяметрыі асобы і па біяметрыі голаса, ці сапраўды гэта той чалавек", - дадала яна.

Падобныя сістэмы шырока практыкуюцца ў многіх краінах. Шэраг банкаў Расіі, да прыкладу, збірае біяметрычныя дадзеныя кліентаў ужо другі год. Пакуль гэтая паслуга прадастаўляецца па жаданні кліента - яму досыць аднакратна прайсці першасную ідэнтыфікацыю, зафіксаваць біяметрычныя дадзеныя - выява асобы, запіс голасу. Дадзеныя кліента заносяцца ў Адзіную сістэму ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі, і ён можа быць распазнаны ў любым банку, падлучаным да яе.