Беларускі гурт Shuma выпусціў альбом "Me, Mother", у які ўвайшлі старажытныя беларускія песні, паведамляецца на афіцыйнай старонцы гурта ў Фэйсбуку.
У пласцінку ўвайшла музыка, якую раней жанчыны выкарыстоўвалі ў розных рытуалах. Музыкі запэўніваюць, што захавалі ўсе моўныя дыялекты.
Акрамя галасоў у альбоме можна пачуць гукі прыроды і рытуальны інструмент чакапа – шаманскі веер з культуры Пяру.
"Праз музыку мы пастараліся апісаць розныя станы мацярынства і перажыванні адносінаў чалавека з Маці – ад эйфарыі да агрэсіі. У музыцы мы выкарыстоўвалі розныя псіхаакустычныя прыёмы, якія дапамагаюць слухачу пражываць розныя схаваныя эмоцыі", - патлумачылі ўдзельнікі гурта.