Самае таннае метро ў Еўропе апынулася ў Мінску і Кіеве

У рэйтынг еўрапейскіх сталіц з самай даступнай падземкай патрапілі 11 сталіц - замыкаюць спіс грэчаскія Афіны і партугальскі Лісабон.
Sputnik

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Мінск і Кіеў узначалілі рэйтынг еўрапейскіх сталіц з самай даступнай паездкай на метро. Цэны на квіткі прааналізавала амерыканскае выданне Insider.

На думку аўтара даследавання, калі ў ЗША лепш падарожнічаць на таксі, перасаджваючыся з машыны ў машыну, то ў Еўропе лепш карыстацца грамадскім транспартам. Тым больш, што многія еўрапейскія гарады маюць добра развітую сістэму метро.

У Мінску і Кіеве амерыканскаму турысту паездка ў метро абыйдзецца ў 32 цэнты, паведамляе выданне, або ў 65 капеек і 8 грыўняў адпаведна. На трэцім месцы размясціўся румынская Бухарэст, тут разавы квіток у метро каштуе 58 цэнтаў. У Маскве за паездку ў метро прыйдзецца выкласці 60 цэнтаў.

Менш за долар - 90 цэнтаў - каштуе паездка ў метро ў балгарскай Сафіі. У Празе квіток абыйдзецца ўжо ў 1,02 долара. Далей у рэйтынгу сталіц з таннай падземкай Талін (Эстонія), Варшава (Польшча), Будапешт (Венгрыя), Афіны (Грэцыя).

Замыкае спіс партугальскі Лісабон, тут за паездку ў метро давядзецца аддаць $1,6.

Рэйтынг складзены на аснове базавага кошту адной паездкі.