Сіноптыкі папярэдзілі аб моцным ветры і тумане 27 кастрычніка

Разам з тым захаваецца цёплае надвор'е: па поўдні краіны прагназуюць да +22 градусаў. Дажджоў таксама сіноптыкі не абяцаюць.
Sputnik

МІНСК, 27 каст - Sputnik. Моцны вецер і туманы магчымыя ў Беларусі ў нядзелю, паведамілі ў Гідрамеце.

У сувязі з такімі ўмовамі надвор'я абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Туман чакаецца ў начныя і ранішнія гадзіны. Днём на змену яму прыйдзе моцны вецер з парывамі да 15-18 м/с.

Па прагнозах сіноптыкаў, дажджоў у нядзелю не будзе. Толькі па паўночна-заходняй палове чакаюцца кароткачасовыя ападкі.

Ноччу на вуліцы будзе +5..+12°С. Днём тэмпература паветра складзе +13..+20°С, па поўдні да +22°С.

У Мінску будзе воблачна з праясненнямі, без ападкаў. Раніцай месцамі слабы туман. Днём паветра прагрэецца да +14..+16°C.

Туман трымаецца ў краіне ўжо некалькі дзён, напярэдадні самалёты з Мінска выляталі з затрымкай, пры гэтым аэрапорт працаваў у штатным рэжыме.