Еўрасаюз асудзіў чарговы смяротны прысуд у Беларусі

Як падкрэслілі ў ЕС, смяротнае пакаранне з'яўляецца бесчалавечным і неэфектыўным пакараннем, якое не можа служыць стрымліваючым фактарам.
Sputnik

МІНСК, 28 кас - Sputnik. Еўрапейскі саюз выступіў супраць чарговага смяротнага прысуду ў Беларусі, адпаведную заяву ў панядзелак распаўсюдзіла Еўрапейская знешнепалітычная служба.

Чарговы смяротны прысуд вынесены ў Беларусі

Брэсцкі абласны суд у мінулую пятніцу за забойства немаўляці прысудзіў 48-гадовага мужчыну да вышэйшай меры пакарання, яго саўдзельніцу - маці дзіцяці - да 25 гадоў пазбаўлення волі.

"Еўрапейскі Саюз выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах. Смяротнае пакаранне з'яўляецца бесчалавечным і неэфектыўным пакараннем, якое не можа служыць стрымліваючым фактарам", - заявілі ў Еўрасаюзе.

Мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі мог бы стаць першым пазітыўным крокам на шляху да поўнай адмены смяротнага пакарання ў краіне, адзначылі ў ЕС.

Васьмімесячная дзяўчынка была знойдзена забітай з асаблівай жорсткасцю ў кватэры яе бацькоў восенню 2018 года. Абвінавачанымі прызнаныя 26-гадовая маці дзіцяці і яе 48-гадовы знаёмы, абодва жыхары Лунінца. Крымінальная справа знаходзілася ў галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Беларусі.

У Беларусі пакаранне смерцю прымяняецца за ўчыненне асабліва цяжкіх злачынстваў - забойстваў двух і больш чалавек. У выкананне прысуды прыводзяць шляхам расстрэлу. Сваякам і блізкім не паведамляюць пра месца пахавання цела. Не ўжываецца расстрэльны артыкул у адносінах да жанчын і непаўналетніх.