Усе банкі Беларусі хутка змогуць выплачваць пенсіі

У МАРГ хочуць забяспечыць роўны доступ банкаў да абслугоўвання сацвыплат: гэта паспрыяе развіццю канкурэнтнага асяроддзя і павышэнню якасці паслуг.
Sputnik

МІНСК, 30 кас - Sputnik. Пашыраны пералік беларускіх банкаў, якія могуць выплачваць грамадзянам пенсіі і дапамогі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі.

Беларускія банкі ўводзяць біяметрычную аўтэнтыфікацыю кліентаў

"Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны выканана папярэджанне (...) аб прадастаўленні роўнага доступу банкаў да ажыццяўлення выплат пенсій, дапамог і іншых выплат па дзяржаўным сацыяльным страхаванні", - паведамілі прадстаўнікі ведамства.

У Беларусі функцыянуюць 24 банкі, да гэтага часу ажыццяўляць выплату пенсій і дапамог маглі толькі пяць з іх. А банкі, пазбаўленыя такой магчымасці, не аднойчы звярталіся ў Мінпрацы з просьбай аб выдачы дазволу. Цяпер суайчыннікі змогуць абслугоўвацца ў 12 банках замест пяці, а ў астатнія ўстановы накіраваныя лісты.

"Банкам прапанавана заключыць дагаворы аб выплаце пенсій і іншых сацыяльных выплат у парадку, аналагічным дзеючаму з банкамі, якія ужо ўдзельнічаюць у працэсе выплаты пенсій. Адпаведныя праекты дагавораў падрыхтаваны Мінпрацы і накіраваныя ў адрас банкаў", - удакладнілі ў МАРГ.

У ведамстве таксама адзначылі, што мэта новаўвядзення - ліквідацыя бар'ераў на шляху забеспячэння роўнага доступу банкаў да абслугоўвання сацвыплат. А гэта ў сваю чаргу паспрыяе развіццю канкурэнтнага асяроддзя і павышэнню даступнасці і зручнасці банкаўскіх паслуг.