Арзамасава ўсё яшчэ адхіленая з-за допінгу, але рыхтуецца да Алімпіяды-2020

Улетку беларуская спартсменка была адхіленая па падазрэнні ва ўжыванні допінгу, цяпер яна чакае заканчэння расследавання і працягвае трэніравацца.
Sputnik
МІНСК, 31 кас - Sputnik. Чэмпіёнка свету ў бегу на 800 метраў беларуска Марына Арзамасава, адхіленая з-за допінгу, рыхтуецца да Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа, пішуць СМІ.
Улетку гэтага года 31-гадовая лёгкаатлетка была адхіленая ад спаборніцтваў па падазрэнні ў допінгу. У яе пробе было выяўлена забароненае рэчыва LGD-4033.
"Цяпер ідзе разбіральніцтва, расследаванне. Працуем у гэтым кірунку. У якія тэрміны будуць вынікі? Ніхто нам нічога не гаворыць", - распавяла Арзамасава.
Па словах спартсменкі, такое становішча спраў яе ніяк не гняце. "У мяне ёсць свая праўда, сваё дакладнае разуменне сітуацыі", - дадала яна.
Зараз жа Аразмасава, нягледзячы на заканчэнне сезону, працягвае трэніравацца і "займацца сваімі справамі".
"І не проста падтрымліваю форму, а рыхтуюся да Алімпійскіх гульняў у Токіа", - працягнула яна.
Яна яшчэ раз падкрэсліла, у той жа час працягвае чакаць вынікаў расследавання: у першую чаргу адкуль узніклі абвінавачванні аб падазрэнні пасля выкрыцця пробы А.
У гэтым годзе Арзамасава стала прызёрам II Еўрапейскіх гульняў.