Відэа

Праспявайце нам Пугачову: колькі песень Алы ведаюць беларусы?

Напярэдадні канцэрта Алы Пугачовай у Мінску карэспандэнты Sputnik запыталіся ў мінчукоў, за што любяць спявачку, і папрасілі праспяваць любімыя куплеты.
Sputnik

Карэспандэнты Sputnik выйшлі на вуліцы Мінска з пытаннем да мінакоў - а ці не праспяваць нам песню Алы Барысаўны? І знайшлі нямала тых, хто гатовы быў і расказаць пра сваю любоў да Алы, і праспяваць яе хіты.

Візіт дамы і прычапны вагончык: Пугачова прыехала ў Мінск – відэа

"Яна ў свой час вельмі моцна запальвала, і голас у яе выдатны", распавядае адна суразмоўніца, а другі выхваляецца - падарыў бацькам два квіткі на Алу Пугачову!

Хтосьці ідзе далей і кажа не толькі пра творчасць Прымадонны.

"Яшчэ ў іх выдатная дачушка!" - заяўляе адзін з апытаных.

Многіх здзіўляе само пытанне пра тое, ці ведаюць яны песні Алы Барысаўны.

"Ой, ну мы ведаем шмат песень, мы ж яе пакаленне - і "Айсберг", і ўсё астатняе", - кажа адна з удзельніц апытання. Іншая дадае настальгічна - "Мы выраслі на іх".

"Лепш яе не было, няма і не хутка будзе", - заяўляе суразмоўца.

Хтосьці на просьбу наспяваць што-небудзь з рэпертуару Алы Барысаўны, лёгка пагаджаецца, а хтосьці адмаўляецца па вельмі важкай прычыне: "Як можна? Нават блізка не паўторыш!"