МІНСК, 3 ліс - Sputnik. У панядзелак 4 лістапада працягнецца распаўсюджванне цёплых і няўстойлівых паветраных мас з паўднёвага захаду Еўропы, паведамілі ў Белгідрамеце.
Днём у заходніх раёнах Беларусі выявіцца ўплыў атмасфернага фронту, дзякуючы чаму чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
"Месцамі, а днём і на большай частцы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей кароткачасовыя дажджы", - удакладнілі ў службе прагнозаў. У панядзелак па рэспубліцы будзе назірацца вецер паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты.
Мінімальная начная тэмпература буде вагацца ў межах +5..+12°С. Максімальная тэмпература днём складзе +11..+16°С. На поўдні Беларусі будзе стаяць практычна вясновае надвор'е з тэмпературай паветра да +18°С.