Відэа

Як Пугачова і яе гледачы правялі два дні ў Мінску - відэа

Спявачка пажартавала са сцэны - яна не планавала канцэрт, але раз ужо паклікалі, вырашыла прыйсці. Глядзіце на відэа, як яе сустракалі ў Мінску.
Sputnik

Ала Пугачова прыехала ў Мінск у пятніцу раніцай. Прыхільнікі сустракалі Алу Барысаўну на вакзальнай платформе, каб уручыць кветкі і прызнацца ў каханні.

Качанава ўручыла Пугачовай цукеркі ад прэзідэнта, а ордэн яна атрымае потым

У Мінску Пугачова збірала "Мінск-Арэну". Спявачкі не было ў беларускай сталіцы каля дзесяці гадоў. Першы за доўгі час канцэрт Алы Пугачовай адбыўся на самай вялікай пляцоўцы Беларусі. Цэны на квіткі стартавалі з 60 рублёў і дасягалі 300 рублёў.

Пугачова пачала канцэрт з песні "Ясегодня обеты молчанья нарушу" і за дзве гадзiны канцэрта праспявала шмат хітоў.

Самым любімым песням зоркі падпявала зала. Павіншаваць артыстку паднялася на сцэну кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Яна паведаміла, што Пугачова ўзнагароджана ордэнам і ўручыла ёй кветкі і цукеркі ад прэзідэнта - такія кіраўнік дзяржавы прэзентуе сусветным лідарам.

А ў фінале канцэрту да сцэны пацягнуліся гледачы з кветкамі.