Латвія чакае Лукашэнку з візітам

Адной з тэм візіту стане развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Латвіі ў транспартна-лагістычнай сферы, у прыватнасці рост перавалкі айчынных грузаў праз парты балтыйскай рэспублікі.
Sputnik

МІНСК, 6 ліс - Sputnik. Латвія рыхтуецца да візіту прэзідэнта Беларусі, пра гэта паведаміў пасол балтыйскай рэспублікі Эйнарс Семаніс падчас сустрэчы са спікерам беларускага парламента Уладзімірам Андрэйчанкам.

Стала вядома, што Лукашэнка робіць у Эміратах

Паводле яго слоў, у Рызе чакаюць прапаноў па датах афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі. У цяперашні час латвійскія ўлады рыхтуюцца да першага афіцыйнага прыезду беларускага лідара ў рэспубліку.

Эйнарс Семаніс асобна спыніўся на такім важным пытанні, як чыгуначныя перавозкі і перавалка беларускіх грузаў праз латвійскія парты.

"Латвія, як і Беларусь, вельмі зацікаўлена ва ўсіх пытаннях, якія звязаны з транзітам і транспарціроўкай нафты і нафтапрадуктаў, мінеральных угнаенняў", - цытуе латвійскага амбасадара БелТА.

У сваю чаргу Уладзімір Андрэйчанка выказаў упэўненасць, што маючы адбыцца візіт беларускага лідара ў Латвію надасць сур'ёзны імпульс двухбаковым адносінам.

Спікер беларускага парламента лічыць, што дэпутатам трэба актыўна падтрымліваць праекты, якія былі б выгадныя абодвум краінам, тым больш што Мінск і Рыга валодаюць неабходнымі для росту тавараабароту магчымасцямі.