Новых выпадкаў адзёру ў Беларусі няма - Міністэрства аховы здароўя

Ад захворвання ў рэспубліцы прышчэплена больш за 98% насельніцтва, дзякуючы чаму сітуацыя з адзёрам застаецца пад кантролем.
Sputnik

МІНСК, 6 ліс - Sputnik. Новыя выпадкі адзёру ў Беларусі ў апошнія тыдні не рэгістраваліся, заявіў сёння журналістам загадчык аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Пашковіч.

У Беларусі дадаткова прышчэпяць ад адзёру каля 100 тысяч чалавек

Адзёр "прыйшоў" у Беларусь у 2017 годзе: да таго моманту назіраліся ўспышкі захворвання ў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, уключаючы суседнюю нам Украіну. Аднак у апошні час сітуацыя выраўнавалася.

"Апошнія тры тыдні мы не бачым новых выпадкаў адзёру. Былі падазрэнні, але яны лабараторна не пацверджаны", - заявіў Пашковіч.

Як адзначаюць медыкі, у краіне прышчэплена ад адзёру больш за 98% насельніцтва. Дзякуючы шырокаму ахопу вакцынацыі ўдаецца трымаць сітуацыю з гэтай хваробай пад кантролем.

Найбольш сур'ёзная абстаноўка з адзёр назіраецца ў шэрагу краін: Румыніі, Украіне, Італіі, Грузіі, Расіі і Казахстане.