Выбары членаў верхняй палаты парламента адбудуцца ў чацвер у Беларусі

У кожнай вобласці і Мінску сёння адбудуцца пасяджэнні мясцовых саветаў дэпутатаў, на іх і пройдзе галасаванне.
Sputnik

МІНСК, 7 ліс - Sputnik. Выбары членаў Савета Рэспублікі пройдуць сёння ў Беларусі, паведамляе Sputnik.

Вынікі выбараў у Савет Рэспублікі падвядуць 12 лістапада

Савет Рэспублікі - верхняя палата беларускага парламента. Ад кожнай вобласці і Мінска будуць працаваць па восем сенатараў, яшчэ васьмярых мае права прызначаць прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Член Савета рэспублікі не можа быць адначасова прэзідэнтам рэспублікі, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, членам урада, суддзёй.

Выбары членаў Савета Рэспублікі адбудуцца ў чацвер. Абласныя і мінскі саветы дэпутатаў прагаласуюць за кандыдатаў на спецыяльных сесіях.

верхнюю палату парламента выбары праходзяць безальтэрнатыўна: на восем месцаў у кожнай вобласці па восем прэтэндэнтаў, таксама вылучаных мясцовымі саветамі дэпутатаў. З папярэдняга складу Савета Рэспублікі пераабрацца плануюць 11 чалавек.

Працэдура галасавання за кандыдатаў у члены Савета рэспублікі

На пасяджэнні праводзіцца абмеркаванне кандыдатаў у члены Савета рэспублікі. Кандыдаты выступаюць на пасяджэнні з праграмай будучай дзейнасцi.

Ярмошына: за паклёп у сацсетках кандыдатаў у дэпутаты пазбавяць статуса

Кожны дэпутат, які ўдзельнічае ў рабоце пасяджэння, мае права задаваць пытанні кандыдату ў члены Савета рэспублікі, выказваць сваё меркаванне, агітаваць "за" ці "супраць" высунутай кандыдатуры.

Кандыдат у члены Савета рэспублікі на пасяджэнні можа зняць сваю кандыдатуру.

На пасяджэнні прымаецца рашэнне пра ўключэнне кандыдатаў у члены Савета рэспублікі ў бюлетэнь для галасавання.

Для арганізацыі тайнага галасавання па выбарах членаў Савета рэспублікі і вызначэння яго вынікаў дэпутаты, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні, абіраюць са свайго складу падліковую камісію, якая складаецца з 9-15 членаў. У яе склад не могуць уваходзіць кандыдаты ў члены Савета рэспублікі. Рашэнні падліковай камісіі прымаюцца большасцю галасоў яе складу.

Бюлетэні для галасавання вырабляюцца ў колькасці, адпаведнай колькасці ўдзельнікаў пасяджэння. У бюлетэнь у алфавітным парадку ўключаюцца кандыдаты ў члены Савета рэспублікі з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, даты нараджэння і г.д. Справа ад дадзеных аб кожным кандыдаце змяшчаецца пусты квадрат, у канцы пералiку - радок "Супраць усіх кандыдатаў".

Выбары праводзяцца ў спецыяльна адведзеным для гэтага памяшканні з кабінамі ці пакоямі для тайнага галасавання. Час, месца і парадак правядзення галасавання вызначаюцца падліковай камісіяй і аб'яўляюцца яе старшынёй.

Кожны ўдзельнік пасяджэння галасуе асабіста.

Бюлетэні выдаюцца членамі падліковай камісіі ў адпаведнасці са спісам дэпутатаў, якія прымаюць удзел у рабоце пасяджэння, пры прад'яўленні дэпутатам яго дэпутацкага пасведчання. Пры атрыманні бюлетэня дэпутат павінен паставіць подпіс у спісе дэпутатаў.

Пры галасаванні дэпутат заходзіць у кабіну або пакой для галасавання і ставіць любы знак у не больш чым васьмі пустых квадратах, размешчаных справа ад прозвішчаў тых кандыдатаў, за якіх ён галасуе.

Калi ў бюлетэнь унесена прозвiшча толькi аднаго кандыдата, то пры галасаванні удзельнік ставiць любы знак у квадраце пад словам "за", а пры галасаваннi супраць кандыдата ставiць любы знак у квадраце пад словам "супраць". Пасля гэтага дэпутат апускае запоўнены бюлетэнь у скрыню для галасавання.

Абраным лічыцца кандыдат, які атрымаў больш за палову галасоў дэпутатаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Цэнтрвыбаркам зацвердзіць вынікі парламенцкіх выбараў 12 лістапада, а ўжо 17 лістапада ў Беларусі пройдзе ўсенароднае галасаванне за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Паведамленне аб вынiках выбараў накіроўваецца Цэнтральнай камісіяй у друк для апублiкавання не пазней чым у трохдзённы тэрмiн з дня ўстанаўлення вынікаў галасавання. Кожнаму абранаму члену Савета рэспублікі выдаецца пасведчанне аб абранні.