МІНСК, 8 ліс - Sputnik. Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб збіраецца завяршыць кар'еру, пра гэта паведамляюць СМІ.
Зараз футбаліст выступае за беларускі клуб "Іслач" на пазіцыі паўабаронцы. Да гэтага ён з пачатку сезона-2018 гуляў за "БАТЭ", але 2 чэрвеня бягучага года пакінуў клуб з-за недахопу гульнявой практыкі.
"У "БАТЭ" я атрымліваў мала практыкі. Ну, не нагуляўся - захацелася яшчэ парухацца", - распавёў Глеб.
Ён таксама прызнаўся, што пасля гэтага сезону "рухацца больш не хоча". На пытанне аб заканчэнні кар'еры ён адказаў: "Так, усё, хопіць".
Аляксандр Глеб у 17 гадоў падпісаў кантракт з барысаўскім "БАТЭ". Пасля гэтага ён паспеў пагуляць за нямецкі "Штутгарт", лонданскі "Арсенал" і "Барселону". На працягу сваёй кар'еры футбаліст таксама выступаў за расійскі клуб "Крылы Саветаў", некалькі разоў вяртаўся ў "БАТЭ". У 2019 годзе перайшоў у клуб "Іслач", чым выклікаў шквал здзіўлення заўзятараў.