Легкавушкі ўсё яшчэ стаяць у чэргах на мяжы Беларусі з краінамі ЕС

Па стане на 12:00, у пунктах пропуску на мяжы з Літвой і Польшчай выезду чакаюць больш за 370 аўтамабіляў.
Sputnik

МІНСК, 8 ліс - Sputnik. Чэргі з легкавых аўтамабіляў па-ранейшаму захоўваюцца на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза, пра гэта сведчаць звесткі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Нягледзячы на тое, што прадстаўнікі ГПК і ДМК з 6 лістапада працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, чэргі на мяжы ўсё яшчэ ёсць. Па стане на 12:00, у пунктах пропуску на мяжы з Літвой і Польшчай выезду чакаюць больш за 370 легкавушак.

Так, на беларуска-літоўскай мяжы ў пунктах пропуску "Катлоўка" і "Лоша" сабралася па 50 аўтамабіляў, у "Каменным Логу" - больш за 40. Самая складаная сітуацыя ў "Беняконях": там выезду чакаюць больш за 70 машын.

На мяжы з Польшчай вялікая колькасцть машын назіраецца ў "Брузгах", там у чарзе стаяць больш за 20 аўто. Сапраўдны транспартны калапс здарыўся ў пункце пропуску "Брэст", дзе выезду з Беларусі чакаюць 140 машын.

На мяжы з Літвой і Латвіяй таксама ўтварыліся чэргі з грузавікоў. У пунктах пропуску сабралася больш за 340 фур. Пры гэтым аўтобусы перасякаюць мяжу без якіх-небудзь праблем.