Завяршыўся візіт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, паведамілі ў эфіры тэлеканала БТ.
Напярэдадні завяршэння візіту Лукашэнка наведаў Вялікую мячэць імя шэйха Заіда. Беларускі прэзідэнт аддаў даніну памяці першаму прэзідэнту ААЭ шэйху Заіду бен Султану аль-Нахаяну, які пахаваны на тэрыторыі мячэці.
Беларускі прэзідэнт знаходзіўся з візітам у ААЭ з 1 лістапада. За гэты час ён правёў шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Эміратаў. Падчас мерапрыемстваў кіраўніка дзяржавы суправаджалі сыны Віктар і Мікалай.
Лукашэнка, у прыватнасці, правёў перамовы з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, правіцелем эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам, абмяркоўваліся перспектыўныя праекты ў транспартна-лагістычнай і фінансавай сферах. Адзін з іх прадугледжвае стварэнне ў Мінску з дапамогай эмірацкіх інвестыцый Міжнароднага фінансавага цэнтра.
Пра тое, што краіны ўзмоцняць супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі і прамысловасці, банкаўскай справе, лагістыкі і гуманітарнай, стала вядома па выніках перамоваў з Спадчынным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам.
Акрамя таго, на сустрэчы з дарадцам па нацыянальнай бяспецы ААЭ шэйхам Тахнуном бен Заідам аль-Нахаянам Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з развіццём у гэтай краіне сферы штучнага інтэлекту і абмеркаваў магчымае супрацоўніцтва ў гэтым плане.