МІНСК, 10 ліс - Sputnik. Пасля паведамленняў аб мініраванні некалькіх будынкаў у Мінску ў суботу ўвечары эвакуіраваліся 8200 чалавек, паведамілі ў МНС.
Інфармацыя аб мініраванні будынка чыгуначнага вакзала і трох гандлёвых цэнтраў сталіцы паступіла ў 18:54 9 лістапада. Са станцыі "Мінск-Пасажырскі" былі эвакуіраваны 350 чалавек, з Dana Mall - 3 тысячы наведвальнікаў і работнікаў, з "Галілеа" - 2 тысячы чалавек, з ГЦ "Замак" - яшчэ 2850.
"Усяго было эвакуіравана 8200 чалавек. Пасля праведзеных абследаванняў выбухованебяспечных прадметаў не выяўлена", - гаворыцца ў паведамленні МНС.
Тым часам у Следчым камітэце паведамілі, што па факце лжэмініравання некалькіх аб'ектаў у Мінску распачаты крымінальныя справы.
Вядома, што паведамленне аб мініраванні прыйшло на электронную пошту кантакт-цэнтра БЧ. Ён размешчаны ў Магілёве. Следчыя ўжо праверылі капм'ютар, на які прыйшло паведамленне.
Таксама ў СК звярнулі ўвагу, што экстранныя службы затрачваюць нямала часу і сродкаў на праверку падобных ілжывых паведамленняў аб небяспецы. Пасля, акрамя крымінальнай адказнасці, якая надыходзіць з 14 гадоў, вінаватай асобе таксама будзе неабходна пакрыць сродкі, затрачаныя на праверачныя мерапрыемствы.