МІНСК, 12 ліс - Sputnik. Цэнтральная выбарчая камісія РФ накіроўвае на парламенцкія выбары ў Беларусі дэлегацыю з чатырох чалавек, паведамілі ў прэс-службе ЦВК РФ.
Прадстаўнікі расійскага Цэнтрвыбаркаму прымуць удзел у міжнародным назіранні на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 15-18 лістапада.
"Па запрашэнні Старшыні ЦВК Беларусі Лідзіі Ярмошынай Рэспубліку Беларусь наведаюць намеснік Старшыні ЦВК Расіі Мікалай Булай і член ЦВК Расіі Яўгенія Арлова", - сказана, у прыватнасці, у паведамленні прэс-службы.
Акрамя таго, у ЦВК распавялі, што Сяргей Сіроткін увойдзе ў склад місіі назіральнікаў ад ШОС, а яшчэ Валерый Гальчанка ўзначаліць дэлегацыю камісіі ў складзе Місіі назіральнікаў ад СНД.
Датэрміновае галасаванне пачалося ўжо сёння і прадоўжыцца па 16 лістапада. Асноўны дзень галасавання - 17 лістапада.