Зась аб атрыманых Су-30СМ: гэта гістарычны момант для Беларусі

Паводле слоў дзяржсакратара Савета Бяспекі, неабходнасць пераўзбраення айчынных ВПС сфармавалася досыць даўно.
Sputnik

МІНСК, 14 ліс - Sputnik. Атрыманне Узброенымі сіламі Беларусі новых расийскіх знішчальнікаў Су-30СМ з'яўляецца для рэспублікі гістарычнай падзеяй, заявіў у эфіры "ВаенТБ" дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась.

Два расійскія шматмэтавыя знішчальнікі Су-30СМ прызямліліся на аэрадроме ў Баранавічах у сераду 13 лістапада. У Мінабароны рэспублікі ўжо заявілі, што яны істотна падвысяць баявы патэнцыял беларускіх вайскоўцаў.

"Сённяшні дзень, без перабольшання, гістарычны для нашых Узброеных сіл, ды і ў цэлым важная падзея для краіны. Таму што ўпершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі мы пастаўляем у баявы склад Ваенна-паветраных сіл нашай краіны новыя сучасныя шматфункцыянальныя знішчальнікі Су-30СМ", - сказаў Зась.

Ён таксама адзначыў, што неабходнасць пераўзбраення айчынных ВПС сфармавалася досыць даўно, таму была праведзена вялікая праца па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы пілотаў, тэхнікаў, інфраструктуры.

"Гэты дзень яшчэ знамянальны тым, што гэта пачатак паэтапнага пераўзбраення ўсіх нашых ВПС", - канстатаваў дзяржсакратар.

Кантракт на набыццё дадзеных знішчальнікаў Беларусь і Расія заключылі яшчэ ў 2017 годзе. Усяго ў рэспубліку на працягу трох гадоў будзе пастаўлена 12 такіх самалётаў.

Знішчальнік Су-30СМ распрацаваны "ОКБ Сухога" і выпускаецца на Іркуцкім авіяцыйным заводзе - філіяле расійскага ПАО "Карпарацыя "Іркут". Ён здольны выкарыстоўваць высокадакладнае ўзбраенне класа "паветра-паветра" і "паветра-паверхня". Самалёт можа выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі лётчыкаў на перспектыўныя шматфункцыянальныя сверхманёўраныя аднамесныя знішчальнікі.