Радыё

У МУС распавялі, як на выбарах працуе міліцыя

Ні на выбарчых участках, ні на прылеглых тэрыторыях падчас датэрміновага галасавання здарэнняў не зарэгістравана, распавёў начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Дзмітрый Кур'ян.
Sputnik
У МУС распавялі, як на выбарах працуе міліцыя

Датэрміновае галасаванне на выбарах у беларускі парламент стартавала ў аўторак 12 лістапада і завершыцца 16 лістапада. Прыйсці на ўчасткі можна з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00. Самі выбары Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада, беларусам трэба будзе выбраць з 516 кандыдатаў 110 дэпутатаў.

"Задачы супрацоўнікаў міліцыі ў перыяд датэрміновага галасавання: забяспечыць правапарадак на выбарчых участках, аказваць неадкладнае садзейнічанне службовым асобам выбарчых камісій у ажыццяўленні імі сваіх паўнамоцтваў, а таксама ажыццяўляць ахову памяшканняў выбарчых участкаў у перапынках і па заканчэньні працы", - распавёў Кур'ян.

Нагадаем, раней кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына выказала ўпэўненасць, што магчымасцю прагаласаваць датэрмінова скарыстаецца большасць выбаршчыкаў. Бо на гэтым тыдні ўсяго адзін выхадны і ён выпадае якраз на дзень выбараў 17 лістапада.