ВУП Беларусі вырас на 1,1%

Белстат прааналізаваў дадзеныя са студзеня па кастрычнік гэтага года. Паведамляецца, што ВУП у бягучых цэнах склаў каля 109,3 мільярда беларускіх рублёў.
Sputnik

Беларусь павялічыла ЗВР на $2 мільярды за год
МІНСК, 16 ліс - Sputnik. ВУП Беларусі ў студзені-кастрычніку бягучага года вырас на 1,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Паводле першай ацэнкі, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў каля 109,3 мільярда беларускіх рублёў (каля 53,4 мільярда долараў па курсе НБ РБ на сёння), або ў супастаўных цэнах 101,1% да ўзроўню студзеня-кастрычніка 2018 года.

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў рэспубліцы склаў 94 мільярды беларускіх рублёў (каля 46 мільярдаў долараў). Аб'ём сельгасвытворчасці вырас на 2%, да 18,7 мільярда беларускіх рублёў (больш за 9,1 мільярда долараў).

У 2020 годзе беларускі ўрад чакае рост ВУП на ўзроўні 2,8%.

У снежні мінулага года беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім прадугледжаны рост ВУП краіны у 2019 годзе на 4%.