Сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў Беларусі ў пачатку тыдня

Паводле прагнозу, у краіне будзе суха і воблачна, тэмпература паветра ўсталюецца ў залежнасці ад рэгіёна і будзе вагацца ад +4 да +13.
Sputnik

МІНСК, 18 ліс - Sputnik. Сухое надвор'е захаваецца на тэрыторыі Беларусі ў пачатку тыдня, паведаміў Гідраметцэнтр.

У панядзелак і аўторак за акном будзе воблачна з праясненнямі. Ападкаў чакаць не варта, па раніцах магчымы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, у панядзелак можа быць парывістым.

Тэмпература паветра будзе адрознівацца ў залежнасці ад рэгіёна. У панядзелак самая нізкая тэмпература ўсталюецца па ўсходзе краіны - не больш за +4°C. Затое па паўднёвым захадзе будзе да +12°C.

У аўторак ноччу чакаецца 0..+7°С, па ўсходзе пры праясненнях да -2°С. Днём на вуліцы будзе ад 4 да +11°С, па поўдні да +13°С.

У Мінску таксама будзе воблачна. Сіноптыкі папярэдзілі пра магчымыя дажджы ў аўторак днём і ўвечары. Вецер паўднёва-ўсходні, у панядзелак - парывісты.

Слупок тэрмометра ў сталіцы будзе падымацца да +8°С. У аўторак крыху пахаладае - да +6°С.