МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Пагадненне аб саюзных візах сёння абмяркоўвалася на сумеснай калегіі МЗС Беларусі і Расіі, заявіў кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей.
Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў сказаў, што ў Маскве разлічваюць, што пры падпісанні дакумента аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе ўлічаны асаблівы рэжым на мяжы Беларусі з РФ.
Адказваючы на пытанне, як ідзе праца над пагадненнем аб узаемным прызнанні візаў у Беларусі і Расіі, Уладзімір Макей пацвердзіў: "Мы абмяркоўвалі сёння гэтае пытанне".
"Гэта пагадненне знаходзіцца на прасунутай, заключнай стадыі", - запэўніў міністр замежных спраў Беларусі. Пасля чаго дадаў: "Думаю, у бліжэйшы час можа быць прынята рашэнне па гэтым пагадненні".