ЕЭК вызначылася з роўмінгам і маркіроўкай тавараў у ЕАЭС

Камісія распавяла пра зніжэнне коштаў на роўмінг у межах саюза, а таксама аб увядзенні абавязковай маркіроўкі пэўных відаў тавараў.
Sputnik

Дэпутатам распавялі пра зрухі ў рашэнні па адмене роўмінгу паміж РБ і РФ
МІНСК, 20 ліс - Sputnik. Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) вызначылася з тэрмінамі для ўнясення прапаноў па зніжэнні тарыфаў у роўмінгу ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), пра гэта паведамілі Sputnik у прэс-службе ЕЭК.

У прыватнасці, Савет ЕЭК даручыў Калегіі разам з дзяржавамі-членамі да 1 сакавіка наступнага года з улікам пазіцый, прадстаўленых дзяржавамі ЕАЭС, сфармаваць прапановы па стварэнні ўмоў, "неабходных для ўкаранення справядлівых тарыфаў у міжнародным роўмінгу на тэрыторыях краін саюза".

Аб маркіроўцы тавараў

У ЕАЭС таксама пашыраць пералік тавараў, якія будуць падлягаць абавязковай маркіроўцы ідэнтыфікацыйнымі знакамі.

"Савет ЕЭК разгледзеў і ўхваліў прапановы Расіі аб увядзенні абавязковай маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі духоў і туалетнай вады, шын і пнеўматычных гумовых новых пакрышак, фотакамер (акрамя кінакамер), фотавыбліскаў і лямпаў-выбліскаў, асобных пазіцый прадукцыі лёгкай прамысловасці", - праінфармавалі ў камісіі.

Як паведамляецца, краіны саюза будуць самастойна вызначаць тэрмін увядзення маркіроўкі на сваёй тэрыторыі. Разам з тым забарона на абарот немаркіраваных тавараў лёгкай прамысловасці будзе ўведзена не раней за 2021 год.

З нагоды маркіроўкі фотакамер (акрамя кінакамер), фотавыбліскаў і лямпаў-выбліскаў, забарона на абарот немаркіраваных тавараў не будзе ўведзена раней за кастрычнік наступнага года, паведамілі ў прэс-службе.

"У дачыненні да шын і пнеўматычных гумовых пакрышак абарот немаркіраваных тавараў уводзіцца ня пазней за 1 снежня 2020 года. Забарона на абарот немаркіраваных духоў і туалетнай вады не можа быць уведзена раней за 1 кастрычніка 2020 года", - адзначылі ў ЕЭК.

Маркіроўка тавараў з'яўляецца своеасаблівым узрушэннем рынку. З аднаго боку, гэта абараняе дзяржаву ад некаторых відаў махлярства ў гэтай сферы - дазваляе пазбегнуць танных падробак прадукцыі, незаконнага перапродажу тавару і гэтак далей. З іншага боку, гэта будзе спрыяць падаражэнню самой прадукцыі - груз павышэння кошту ляжа не толькі на прадаўца з пастаўшчыком, але і на пакупніка.