Расійскаму ўдзельніку дзіцячага "Еўрабачання" стала блага пасля рэпетыцыі

Самаадчуванне Денберэла Ооржака пагоршылася пасля першых рэпетыцый на сцэне дзіцячага конкурсу ў Глівіцэ.
Sputnik

МІНСК, 21 ліс - Sputnik. Расійскага ўдзельніка дзіцячага "Еўрабачання-2019" Денберэла Ооржака шпіталізавалі пасля рэпетыцыі, паведамілі ў чацвер арганізатары шоу.

Стала вядома, пад якім нумарам Міснікава выступіць на дзіцячым "Еўрабачанні"

Ооржак адчуў сябе дрэнна ўжо пасля першых рэпетыцый у Глівіцэ ў аўторак. Адразу ж 13-гадоваму спеваку аказалі медыцынскую дапамогу. Артыста было вырашана даставіць у бальніцу, каб ён суткі знаходзіўся пад наглядам медыкаў.

"Цяпер Денберэл Ооржак добра сябе адчувае. Яму забяспечваецца самы лепшы догляд з боку урачоў і арганізатараў", - адзначылі арганізатары.

Як паведамлялі ў прэс-службе Акадэміі музыкі Ігара Крутога - менавіта гэты цэнтр займаецца падрыхтоўкай артыста для дзіцячага "Еўрабачання" - хлопчыку медыкі рэкамендавалі часовы супакой. Побач з ім знаходзіліся яго бабуля і члены дэлегацыі.

Денберэл Ооржак і Таццяна Межэнцава прадставяць Расію на дзіцячым "Еўрабачанні" ў гэту нядзелю. Згодна з вынікамі фанацкіх апытанняў, яны ўваходзяць у лік фаварытаў шоу гэтага года.