Відэа

Задняпраны: калі моладзь імкнецца за мяжу, значыць, у нас штосьці не так

Аб сітуацыі ў краіне пасля парламенцкіх выбараў і партыйным будаўніцтве разважае лідар Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Васіль Задняпраны.
Sputnik

ЦВК падвёў вынікі: былі скаргі, звароты ў суды, але выбары адбыліся
Палітычныя партыі закліканы быць не толькі "лакаматывамі" грамадзянскай супольнасці, але і прытулкам для простага чалавека, які страціў надзею шукаць праўду і змагацца з мясцовым начальствам. На думку госця праграмы "Гарызонт падзей", старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Васіль Задняпраны, прыйшоў час змяніць нашу выбарчую сістэму і перайсці ад выбараў па мажарытарным прынцыпе да выбараў па змешанай сістэме або па партыйных спісах.

"Мы мэтанакіравана працуем на тое, каб змяніць жыццё грамадзян нашай краіны да лепшага. Сёння многія, асабліва маладыя (іх больш за траціну), імкнуцца з'ехаць за мяжу, каб там вучыцца, а па магчымасці застацца там жыць, зарабляць. Значыць нешта няправільна у нас у краіне, значыць трэба падымацца і разам рабіць крокі, якія будуць спрыяць паляпшэнню нашага жыцця", - адзначае палітык.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Васіль Задняпраны глядзіце на Sputnik Беларусь.