МІНСК, 23 ліс - Sputnik. Фанаты міжнароднага дзіцячага конкурсу "Еўрабачанне" назвалі сваіх фаварытаў на шоў гэтага года, паведамляе Sputnik.
Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў польскім Глівіцэ. За перамогу ў шоу будуць змагацца юныя артысты з 19 краін свету.
Фанацкі сайт "Еўрабачання" Wiwibloggs правёў апытанне сярод аматараў конкурсу, у галасаванні прынялі ўдзел больш за 25 тысяч чалавек. Паводле яго вынікаў былі вызначаны тры асноўныя фаварыта гэтага дзіцячага "Еўрабачання".Так, галоўнымі прэтэндэнтамі на перамогу ў шоу назвалі расіян Таццяну Межэнцаву і Денберэла Ооржака - у іх поспех вераць амаль 20% усіх, хто галасаваў.
На другім месцы з 16,78% галасоў размясцілася Карына Ігнацян з Арменіі, на трэцім - сербка Дарыя Врачэвіч з 11,60%.
Беларуска Ліза Міснікава знаходзіцца ў фанацкім апытанні на сёмым месцы.
Варта адзначыць, што напярэдадні стартавала анлайн-галасаванне на сайце дзіцячага "Еўрабачання". Цікава, што беларусы змогуць у тым ліку падтрымаць і сваю ўдзельніцу.