МЗС Швецыі будзе будаваць адносіны з "Беларуссю", а не "Белай Расіяй"

Рашэнне перайсці да выкарыстання назвы "Беларусь" у шведскім МЗС патлумачылі павагай да жадання беларускага народа падкрэсліць нацыянальную ідэнтычнасць і суверэнітэт краіны.
Sputnik

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Рашэнне перайсці да выкарыстання назвы "Беларусь" у шведскім МЗС патлумачылі павагай да жадання беларускага народа падкрэсліць нацыянальную ідэнтычнасць і суверэнітэт краіны.

Кіраўнікі МЗС Фінляндыі і Швецыі абмяркуюць у Беларусі супрацоўніцтва з ЕС

Міністэрства замежных спраў Швецыі пераходзіць на выкарыстанне назвы "Беларусь" замест Белая Расія (Vitryssland), паведаміў у Twitter пасол Беларусі ў гэтай скандынаўскай краіне Дзмітрый Мірончык і зрабіў рэпост адпаведнага паведамлення кіраўніка шведскай дыпламатыі Анн Ліндэ.

"Мы робім гэта, каб прызнаць жаданне беларускага народа, грамадзянскай супольнасці і дыяспары падкрэсліць нацыянальную ідэнтычнасць і суверынітэт краіны", - напісала ў сваім Twitter Анн Ліндэ.

Кіраўнік МЗС Швецыі, а таксама яе калега Пека Хаавіста ў панядзелак наведваюць Беларусь з візітам, падчас якога плануецца абмеркаваць унутраную сітуацыю ў краіне, а таксама адносіны афіцыйнага Мінска з Еўрасаюзам.

Мяркуецца, што з кіраўнікамі МЗС скандынаўскіх краін сустрэнецца Аляксандр Лукашэнка. Напярэдадні візіту ў Мінск, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Фінляндыі казала, што паміж яе краінай і Беларусью складваюцца добрыя і практычныя адносіны, і што Фінляндыя настроена садзейнічаць рэформам у Беларусі і інтэграцыі Беларусі ў ЕС.