WADA рэкамендавала адхіліць расійскіх спартсменаў на 4 гады

Расійскіх афіцыйных асоб могуць адхіліць ад наведвання спаборніцтваў і забараніць РФ прымаць міжнародныя турніры.
Sputnik

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Камітэт Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) рэкамендаваў выканкаму на чатыры гады адхіліць расійскіх спартсменаў ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах, паведаміла выданне New York Times са спасылкай на ўласную крыніцу.

Мужухін: за допінг павінен адказваць не толькі спартсмен

Выканкам агенцтва, на якім разгледзяць рэкамендацыю камітэта, пройдзе 9 снежня. Як адзначае газета, на ім WADA, хутчэй за ўсё, пагодзіцца з дадзенай прапановай.

Паведамляецца, што выканкаму рэкамендавалі на працягу чатырох гадоў не дапускаць спартсменаў з Расіі да спаборніцтваў, якія праводзяцца пад эгідай федэрацый, якія падпісалі кодэкс WADA. Акрамя таго, расійскіх афіцыйных асоб могуць адхіліць ад наведвання спаборніцтваў і забараніць РФ прымаць міжнародныя турніры.

У ноч на суботу 23 лістапада камітэт па адпаведнасці WADA рэкамендаваў выканкаму пазбавіць статусу адпаведнасці Расійскае антыдопінгавае агенцтва (РУСАДА). Раней у WADA была запушчана дадзеная працэдура ў сувязі з магчымымі маніпуляцыямі з дадзенымі маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.