Статус былога прэзідэнта могуць замацаваць у Беларусі

Адпаведны законапраект унесены ў канцы лістапада ў Палату прадстаўнікоў дэпутатам Ганнай Канапацкай.
Sputnik

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Статус былога прэзідэнта могуць замацаваць у Беларусі, адпаведны законапраект прапанавала дэпутат Ганна Канапацкая.

Законапраект, унесены парламентарыем, называецца "Аб гарантыях прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў, і членам яго сям'і".

Згодна з дакументам, былому прэзідэнту прапануецца захоўваць ахову. Таксама экс-кіраўнік дзяржавы і члены яго сям'і змогуць атрымліваць тое ж медыцынскае абслугоўванне, што і раней.

Былому прэзідэнту таксама будуць вылучаць у пажыццёвае карыстанне адну з рэзідэнцый. Прапануецца захаваць на чале дзяржавы і доступ да ўрадавай сувязі.

Замацоўваецца праектам і захаванне 75% заробку для былога прэзідэнта і пэўнага памеру сацыяльнай пенсіі для сям'і памерлага былога кіраўніка дзяржавы. Мяркуецца і права экс-прэзідэнта на ўтрыманне памочнікаў. Нарэшце, прапануецца замацаваць яго недатыкальнасць.

Калі законапраект будзе разглядацца Палатай прадстаўнікоў, пакуль не вядома. Нагадаем, ужо на наступным тыдні працу пачне новае скліканне беларускага парламента.