МІНСК, 28 ліс - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на чацвер з-за галалёдзіцы, паведамілі ў Белгідрамеце.
У чацвер на тэрыторыі краіны чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, ноччу пераважна без ападкаў, днём магчымы кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.
Сіноптыкі папярэджваюць аб тым, што на асобных участках дарог ноччу і раніцай магчыма галалёдзіца, абстаноўку будзе ўскладняць таксама невялікі туман. Практычна па ўсёй краіне чакаецца моцны вецер, у Віцебску, Гродна, Гомелі і Магілёве яго парывы могуць дасягаць 14 м/с.
У Віцебску, Гомелі і Магілёве днём чакаецца 0..-2°С. У Мінску днём будзе +1..+3°С, у Гродна паветра прагрэецца да +4..+6°C. Цяплей за ўсё будзе ў Брэсце, дзе слупок тэрмометра могуць падымацца да +7..+9°C.