Прэм'ер-міністр Беларусі адзначае дзень нараджэньня 1 сьнежня: сёння Сяргею Румасу спаўняецца 50 гадоў.
Сяргей Румас быў прызначаны кіраўніком Савета міністраў Беларусі ў жніўні мінулага года, змяніўшы на пасадзе Андрэя Кабякова. Ваенны фінансіст па адукацыі, Румас мае навуковую ступень кандыдата эканамічных навук.
Ва ўрад Беларусі цяперашні прэм'ер упершыню трапіў яшчэ ў 2010 годзе, заняўшы пасаду віцэ-прэм'ера, дзе зарэкамендаваў сябе як "рыначнік". Тады ён курыраваў не толькі эканоміку і фінансы, але і зносіны з міжнароднымі структурамі.
Юбілей кіраўнік Кабміна сустракае "у тонусе": падводзячы вынікі работы эканомікі краіны за год у пачатку лістапада, Румас адзначыў, што цяперашняя сітуацыя не задавальняе ўрад. Аднак пры гэтым Кабмін захоўвае пэўную ступень аптымізму - і ён можа адбіцца на агульнай сітуацыі ў эканоміцы краіны.