Пасол Мезенцаў: нельга пераасэнсоўваць ролю салдата Вялікай Айчыннай

Пасол назваў літаратурным подзвігам "Блакадную кнігу" Адамовіча і Граніна, якая перакладзеная на 15 моў, шмат хто называе яе Ленінградскай бібліяй.
Sputnik

МІНСК, 2 сне - Sputnik. Надзвычайны і Паўнамоцны пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў назваў літаратурным подзвігам "Блакадную кнігу" Граніна і Адамовіча і заявіў аб недапушчальнасці перапісвання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Дачка Алеся Адамовіча раскажа, як стваралася "Блакадная кніга"

Не дапускаць перапісвання

У Мінску праходзіць канферэнцыя, прысвечаная 40-годдзю выхаду "Блакаднай кнігі" Данііла Граніна і Алеся Адамовіча. У мерапрыемстве прыняла ўдзел дачка беларускага пісьменніка Адамовіча, блакаднікі, супрацоўнікі бібліятэк.

"Мы сёння перажываем неверагодны націск на Рэспубліку Беларусь, і на Расійскую Федэрацыю, і на краіны СНД з боку тых палітычных дзеячаў Захаду, якія хочуць перапісаць гісторыю", - заявіў пасол Мезенцаў журналістам.

"Гэта для нас наказ не дапускаць перапісвання гісторыі, пераасэнсавання ролі салдата Вялікай Айчыннай, якія вызвалілі Еўропу і свет ад фашызму, і аддаць даніну павагі і ўдзячнасці Алесю Адамовічу і Даніілу Граніну. І сёння я назаву яшчэ адно імя - прафесара, доктара гістарычных навук, аднаго з вядучых расійскіх гісторыкаў Валянціна Кавальчука, які пераканаў у свой час кіраўніцтва Ленінграда назваць сапраўдныя лічбы тых велізарных страт, якія панёс блакадны горад", - сказаў пасол.

Подзвіг літаратурны і чалавечы

Ён таксама нагадаў, што два дні таму кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін разам з дачкой Данііла Граніна адкрываў помнік у родным для пісьменніка горадзе - Санкт-Пецярбургу.

Пасол Мезенцаў: нельга пераасэнсоўваць ролю салдата Вялікай Айчыннай

Адкрываючы канферэнцыю, прысвечаную 40-годдзю выхаду "Блакаднай кнігі", у Доме Масквы ў Мінску, пасол адзначыў, што "Блакадная кніга" (...) - гэта літаратурны подзвіг і подзвіг чалавечы. Два вялікія літаратары і грамадзяніны ўзялі на сябе працу прадставіць гісторыю блакады максімальна сумленна і праўдзіва. Гэта было знакава для канца 1970-х гадоў".

Пасол таксама нагадаў, што ў наступным годзе "ва ўсіх краінах, хто сумленна і смела ставіцца да вялікага подзвігу савецкага салдата, будуць адзначаць 75-годдзе з дня Вялікай Перамогі".

"І я не раз ужо казаў пра тое, што вельмі горка бачыць і чуць што нават у бліжэйшых краінах - суседзях перапісваецца гісторыя", - падкрэсліў пасол.

Пасол Мезенцаў: нельга пераасэнсоўваць ролю салдата Вялікай Айчыннай

Саюзны юбілей

У сваю чаргу кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар'яна Шчоткіна адзначыла актуальнасць саюзнай тэматыкі, бо ў снежні 2019 года спаўняецца 20 гадоў з дня падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

"Мы чакаем сустрэчы нашых прэзідэнтаў Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна. І часта задаецца пытанне - а ці ёсць будучыня ў Саюзнай дзяржавы? Адказ прагучаў сёння на гэтай канферэнцыі. Таму што нашыя два народы немагчыма падзяліць. Мы адзіны народ, адзіная гісторыя", - сказала Шчоткіна.

"І тое, што два вялікія пісьменнікі Алесь Адамовіч і Данііл Гранін стварылі гэты твор, гэты запіс праўдзівых гісторый пра трагедыю блакаднага Ленінграда, гэта яшчэ раз падкрэслівае, што мы проста непадзельныя" - сказала Шчоткіна.

Пасол Мезенцаў: нельга пераасэнсоўваць ролю салдата Вялікай Айчыннай

Яна таксама выказалася аб недапушчальнасці перапісвання гісторыі.

"Гісторыю змяняць нельга. І наша мэта і задача - захаваць яе ў тым выглядзе, як яна ёсць", - сказала Шчоткіна.

Яна адзначыла, што веданне трагедыі блакаднага Ленінграда проста абавязвае не дапусціць падзей, якія магу прывесці да гібелі людзей.

Блакадная біблія

"Блакадная кніга" - дакументальная хроніка блакады Ленінграда. Ініцыятыва яе стварэння зыходзіла ад беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча, для працы над кнігай ён запрасіў ленінградскага пісьменніка, які сам перажыў блакаду, Данііла Граніна. Аўтары сабралі 200 апавяданняў блакаднікаў, якія былі запісаныя на магнітафонную стужку. Агульны аб'ём матэрыялу склаў 4 тысячы старонак.

Пасол Мезенцаў: нельга пераасэнсоўваць ролю салдата Вялікай Айчыннай

"Кніга, якую многія называюць Ленінградскай бібліяй, перакладзеная на 15 моў. Зараз ідуць перамовы аб перакладзе на французскі", - адзначыла дачка пісьменніка Наталля Адамовіч.