Пакуль у Беларусі завяршаецца чарговая восеньская прызыўная кампанія, міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Караеў у інтэрв'ю АНТ пракаменціраваў вялікую шуміху ў грамадстве, якая ўзнікла ў сувязі з так званым "законам аб адтэрміноўцы" яшчэ да пачатку прызыву.
Усе займаюцца па сваіх жаданнях і схільнасцях і прафесійнымі вайскоўцамі іх быць ніхто не прымушае, але "чарга падзяжурыць са зброяй у руцэ - гэта твой абавязак дзяржаве, якая табе столькі нейкіх сацыяльных рэчаў дала", лічыць кіраўнік МУС.
Што значыць "усяго адна адтэрміноўка"? Ёсць жа адна адтэрміноўка. Навучыся ў сваім інстытуце падаваць іх потым - магістратура і гэтак далей. Гэта значыць ты будзеш бясконца вучыцца", - адзначыў Караеў.
Ты працуеш на сябе - калісьці папрацуй і на краіну, на ўвесь астатні народ, растлумачыў міністр свае развагі.
Фрагмент гутаркі з міністрам унутраных спраў Беларусі Юрыем Караевым слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.