МІНСК, 3 сне - Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на 4 сьнежня з-за галалёдзіцы, пра гэта папярэдзілі ў Белгідраметцэнтры.
"Увага! Раніцай і днём у сераду на большай частцы тэрыторыі рэспублікі на дарогах чакаецца галалёдзіца", - паведамілі сіноптыкі.
Па іх прагнозах, умовы надвор'я будуць настолькі неспрыяльнымі, што было прынята рашэнне аб'явіць штармавое папярэджанне. Галалёдзіца можа прывесці да рэзкага росту колькасці аварый на дарогах і галалёдных траўмаў у пешаходаў.
У цэлым у сераду ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. "У гэты дзень з поўдня Швецыі праз тэрыторыю Беларусі будзе перамяшчацца сістэма франтальных раздзелаў, услед за якімі ў дзённыя гадзіны пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання", - распавялі ў Белгідрамеце.
Ноччу ў некаторых раёнах на паўночным захадзе краіны, раніцай і днём на большай частцы пройдзе кароткачасовы і мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі згусціцца туман, утворыцца галалёд. Будзе дзьмуць паўднёва-заходні і заходні парывісты вецер. Уначы чакаецца ад -1°С да -8°С, у сярэдзіне дня тэмпература паветра падымецца да -1..+5°С.