Мінфін: дзярждоўг будзе пагашацца за кошт "камфортных крэдытаў"

Кіраўнік ведамства назваў амбіцыйнай задачу па зніжэнні дзяржаўнага доўгу Беларусі ў бліжэйшыя пяць гадоў.
Sputnik

МІНСК, 3 сне - Sputnik. Міністэрства фінансаў працуе над выпрацоўкай стратэгіі пагашэння дзяржаўнага доўгу і плануе скараціць яго да 2025 года, паведаміў журналістам у аўторак кіраўнік Мінфіна Максім Ермаловіч.

Залаты запас Беларусі пацяжэў за год на 1 тону

"Мінфін распрацаваў праграму дзяржаўнага кіравання фінансамі, вялікі блок гэтай праграмы прысвечаны сістэме ўрэгулявання дзяржаўнага доўгу", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, у цяперашні час адпрацоўваецца стратэгія мэтавых запазычанняў для пагашэння доўгу, таму немэтазгодна называць лічбы і тэрміны яго пагашэння. Разам з тым ён падкрэсліў, што Мінфін зарыентаваны на трэнд прыцягнення танных крэдытных рэсурсаў, так званых "камфортных запазычанняў".

"Такія доўгія крэдыты з нізкімі працэнтнымі стаўкамі будуць камфортныя для бюджэту", - сказаў Ермаловіч.

Пры гэтым у кантэксце тэмы пагашэння дзярждоўгу кіраўнік Мінфіна падкрэсліў, што "задача стаіць амбіцыйная - да 2025 года знізіць суадносіны дзярждоўгу да ВУП з 37 да 25%".

У цяперашні час дзярждоўг складае 46 мільярдаў рублёў - гэта нашы даўгі перад ўнутранымі інвестарамі", - удакладніў міністр, прадстаўляючы праект бюджэту ў Савеце Рэспублікі.

Паводле яго слоў, у бюджэце на 2020 год трэба прадугледзець 6 мільярдаў рублёў.

На рэфінансаванне дзяржаўнага доўгу плануецца прыцягнуць на ўнутраным рынку 600 мільёнаў долараў і 1,4 мільярда долараў на знешніх валютных рынках, сказаў Ермаловіч.