Сенатары прынялі адстаўку Мясніковіча

Спікер верхняй палаты парламента на закрыцці сесіі казаў пра нацыянальныя інтарэсы пры будаўніцтве Саюза Беларусі і Расіі.
Sputnik

МІНСК, 4 сне - Sputnik. Міхаіл Мясніковіч падаў у адстаўку з пасады старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі - адзін з самых вопытных беларускіх палітыкаў можа заняць пасаду кіраўніка калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Мясніковіч: кожная новая пасада мяне ў пэўнай ступені палохала

Сёння ў Мінску прайшло закрыццё сесіі верхняй палаты беларускага парламента шостага склікання. За адстаўку Мясніковіча на сесіі прагаласавалі ўсе сенатары. Інфармацыю пра тое, што Мясніковіч можа заняць пасаду кіраўніка калегіі ЕЭК, на мінулым тыдні агучыў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

"Вядома, мы думалі над тым, каго ж рэкамендаваць. Праўда, і жадаючыя былі. Але я лічу, што гэта вам пад сілу, толькі вам. Таму што ўсе кандыдатуры, якія мне давялося разглядаць, яны слабей, менш дасведчаныя, менш дыпламатычныя. У вас усе гэтыя якасці ёсць", - сказаў Лукашэнка на сустрэчы з Мясніковічам.

На пасаду старшыні Савета рэспублікі ён быў абраны ў студзені 2015 года, у кастрычніку 2016 году - пераабраны спікерам верхняй палаты шостага склікання.

Сёння на закрыцці сесіі Мясніковіч выступіў з дакладам, адным з асноўных пасылак яго выступу была саюзная тэматыка. Паводле яго слоў, развіццё інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы павінна ажыццяўляцца пры захаванні нацыянальных інтарэсаў і на ўзаемавыгаднай аснове.

"Савет Рэспублікі рабіў усё, што ад яго залежыць, каб развіццё інтэграцыі ажыццяўлялася з улікам нацыянальных інтарэсаў і строга на аснове прынцыпаў, закладзеных у дагаворы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы", - сказаў спікер.