МІНСК, 5 сне - Sputnik. Арганізатары назвалі кошты на квіткі на шоу ў рамках конкурсу песні "Еўрабачанне-2020", паведамілі ў чацвер у Еўрапейскім вяшчальным саюзе (ЕВС).
Конкурс песні "Еўрабачанне-2020" пройдзе ў маі ў галандскім Ратэрдаме.
Першая хваля квіткоў будзе выстаўлена на продаж ужо 12 снежня. Як правіла "размятаюць" квіткі хутка, таму будуць даступныя яны нядоўга. Пазней партыі квіткоў будуць выстаўлены на продаж у студзені і сярэдзіне сакавіка.
Прадаваць квіткі арганізатары будуць як на паўфіналы, так і на фінал. Традыцыйна, можна будзе набыць білеты на рэпетыцыю ("Family Show") або генеральны прагон ("Jury show"), а таксама непасрэдна на жывое шоу.
Менш за ўсё квіткі будуць каштаваць на рэпетыцыю паўфіналу на месцах з абмежаваным аглядам - 18,5 еўра. Максімальны для паўфінальнага шоу кошт - 158,5 еўра за сядзячае месца на першым узроўні ў рамках жывога шоу.
На фінал кошт квіткоў дасягае 248,50 еўра, мінімальны пры гэтым складае 48,5 - зноў жа, у залежнасці ад таго, рэпетыцыя гэта ці непасрэдна жывое шоу, таксама ад размяшчэння месцаў.
Удзельнічаць у "Еўрабачанні-2020" будзе 41 краіна свету, у тым ліку і Беларусь. Хто прадставіць рэспубліку на шоў і ці будзе для гэтага арганізоўвацца адкрыты адбор, пакуль не вядома.