МІНСК, 6 сне - Sputnik. Наталля Качанава абраная старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання.
Напярэдадні яна пакінула пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. На гэтую пасаду ў чацвер быў прызначаны выхадзец з КДБ генерал-маёр Ігар Сергяенка. У гэты ж дзень Лукашэнка накіраваў Качанавай у Савет Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце і прызнаўся, што хацеў бы бачыць Наталлю Іванаўну на пасадзе кіраўніка сената.
"Я не стану хаваць (гэта справа сената, як вырашаць кадравыя праблемы): я хацеў бы бачыць кіраўніком сената Наталлю Іванаўну, а яе намеснікам - Анатоля Міхайлавіча (былога старшыню Мінаблвыканкама Анатоля Ісачэнку - Sputnik)", - сказаў дзень таму Лукашэнка.
Яшчэ адно жаданне кіраўніка дзяржавы таксама спраўдзілася - намеснікам старшыні Савета Рэспублікі стаў Анатоль Ісачанка. Сенатары падтрымалі яго кандыдатуру.
Анатоль Ісачанка з ліпеня 2017 года і да нядаўняга часу працаваў старшынёй Мінскага аблвыканкама.
Кандыдатуру Качанавай прапаноўваў член Савета Рэспублікі Дзмітрый Дзямідаў. Ён адзначыў яе прафесіяналізм, і яе паспяховасць як кіраўніка, а таксама заўважыў, што старшыня Савета Рэспублікі павінен валодаць высокім аўтарытэтам, вопытам, сістэмным дзяржаўным мысленнем, перадае БелТА.
Качанава да прызначэння на пасаду кіраўніка Адміністрацыі была ў 2007-2014 гадах была старшынёй Наваполацкага гарвыканкама, наступныя два гады - працавала намеснікам прэм'ер-міністра рэспублікі.